30 красавiка 2024, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі стварылі базу звестак аб даходах насельніцтва

61
У Беларусі стварылі базу звестак аб даходах насельніцтва

Звесткі будуць уключаць інфармацыю пра ўсе тыпы налічаных даходаў.

У Беларусі стварылі інфармацыйную базу звестак аб даходах грамадзян. Пра гэта сёння паведаміла намеснік міністра ў падатках і зборах Эла Сяліцкая падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА. Паводле ейных слоў, цяпер база звестак уведзеная ў доследную эксплуатацыю і праводзіцца яе тэставанне.

- Для забеспячэння фармавання базы звестак аб даходах грамадзян прапануецца ўсталяваць абавязак для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў штоквартальна даваць звесткі аб даходах грамадзян у падатковыя органы ў электронным выглядзе, пачынаючы з 1 студзеня 2019 года, - патлумачыла Эла Сяліцкая.

Прадстаўніца МПЗ удакладніла, што створаная база звестак мае шырокі спектр выкарыстання: яна будзе выкарыстоўвацца для надання грамадзянам безгатоўкавых жыллёвых субсідый праз выяўны прынцып, комплекснага аналізу эфектыўнасці надання грамадзянам падатковых ільгот, а таксама пры выкананні падатковымі органамі сваіх функцый кантролю за паўнатой i своечасовасцю выплаты падаткаў у бюджэт.

Папярэдне пастанавілі, што падавацца звесткі будуць чатыры разы на год, кожны справаздачны квартал. Гэтыя звесткі будуць уключаць інфармацыю пра ўсе тыпы налічаных даходаў (заробак, дывідэнды, адсоткі на банкаўскіх дэпазітах і г.д.). Даходы будуць кадавацца ў мэтах вызначэння характару выплат і прадстаўлення ў далейшым у Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП), паведамляе «ПраймПресс» са спасылкай на часопіс «Налоги Беларуси».

У АРІП будуць уносіцца толькі тыя звесткі, якія неабходныя для ўліку аб сукупным даходзе сям'і для прыняцця пастановы аб наданні безнаяўнай жыллёвай субсідыі. Таксама будуць падавацца звесткі аб ільготах і падатковых вылікаў (стандартныя, сацыяльныя, маёмасныя, прафесійныя). Інфармацыя ў падатковыя органы будзе падавацца ў электронным выглядзе. У Міністэрстве падаткаў і збораў мяркуюць, што першыя звесткі ад даходах фізічных асоб падатковыя агенты пададуць за першы квартал 2019 года.

Заўвага Charter97.org: Праваабаронцы асцерагаюцца, што стварэнне баз звестак на ўсіх грамадзян краіны ва ўмовах дыктатуры прывядзе да татальнага кантролю над людзьмі і грамадствам.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках