20 красавiка 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць галоўных правіл бяспечнай язды ў спёку

6
Пяць галоўных правіл бяспечнай язды ў спёку

Экспэрты назвалі пяць самых важных правілаў, якія варта выконваць падчас спякоты кіроўцам.

Першая парада заключаецца ў праветрыванні аўто. Калі на вуліцы больш за 30 градусаў спякоты, то ў салоне тэмпература можа дасягнуць і 60 градусаў. Такія ўмовы выклічуць выпарэнне атрутных рэчываў ад аздаблення, піша belnovosti.by.

Другая парада - рэгулярна мыць аўто. Бруд на кузаве спрыяе хутчэйшаму награванню пад пякучым сонцам.

Калі аўтамабіль стаіць у корку, або з нейкіх прычын давялося доўга стаяць на адкрытым месцы, варта адключаць рухавік, каб не выклікаць перагрэў.

Падчас руху прытрымлівайцеся бяспечнай дыстанцыі паміж аўтамабілямі, бо ў спякоту дарога можа пакрыцца тонкай алеістай плёнкай, што прывядзе да павелічэння тармазнога шляху.

І самая галоўная парада, якой неабходна прытрымлівацца пры любым надвор'і: сачыце за сваім станам і не садзіцеся за стырно стомленымі або соннымі. Зніжаная рэакцыя можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках