25 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя галоўныя прэтэндэнты на атрыманне «Оскара-2019»

Названыя галоўныя прэтэндэнты на атрыманне «Оскара-2019»

Найлепшым акторам можа стаць Ітан Хоўк.

Кінакрытыкі выдання Variety (пераклад - 112.ua) склалі спіс фільмаў, якія здольныя пазмагацца за "Оскар" у 2019 годзе. У пералік увайшлі стужкі, якія выйшлі (выйдуць) ў пракат у ЗША ў перыяд з 1 студзеня да 30 чэрвеня 2018.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на "Оскар" названы "Чорная Пантэра", "Ціхае месца", "Цябе ніколі тут не было", "Рэінкарнацыя" ды іншыя.

Цалкам спіс патэнцыйных прэтэндэнтаў выглядае наступным чынам:

Найлепшы фільм - "Цябе ніколі тут не было", у ліку прэтэндэнтаў: "Чорная Пантэра", "Першая рэфарматарская царква" з Ітанам Хоўкам у ролі святара, фільм жахаў "Рэінкарнацыя" і каўбойская драма "Наезнік".

Найлепшы рэжысёр - Хлоя Чжао, "Наезнік". Прэтэндэнты: Раян Куглер за "чорная пантэра", Ары Астэр за "Рэінкарнацыю", Лін Рэмсі за "Цябе ніколі тут не было" і Пол Шродэр за "Першую рэфарматарская царква".

Найлепшая актор - Ітан Хоук, "Першая рэфармаратская царква". Прэтэндэнты: Хаакін Фенікс (“Цябе ніколі тут не было"), Брэйдзі Жандро ("Наезнік"), Бэн Фостэр ("Не пакідай слядоў"), Джэйсан Кларк ("Чапакуідзік").

Найлепшая акторка - Тоні Калет, "Рэінкарнацыя". Прэтэндэнты: Эмілі Блант ("Ціхае месца"), Алівія Кук ("Чыстакроўны"), Вера Фарміга ("Межы") і Леслі Ман ("Сэксу не будзе!!!").

Налепшы актор другога плана - Майкл Б. Джордан, "Чорная Пантэра". Прэтэндэнты: Джош Бролін ("Мсціўцы 3: Вайна бясконцасці"), Бенісіё Дэль Тора ("Забойца 2"), Х'ю Грант ( "Прыгоды Падынгтана 2"), Алекс Вулф ("Рэінкарнацыя").

Найлепшая акторка другога плана - Кэтрын Ньютан. Таксама ў прэтэндэнтах: Лецішыя Райт ("Чорная Пантэра"), Аманда Сейфрыд ("Першая рэфарматарская царква"), Гідэон Адлон, Томасін МакКензі ("Не пакідай слядоў").

У той жа час, варта адзначыць, што асноўныя прэтэндэнты на "Оскар", як паказвае практыка апошніх гадоў, выходзяць у пракат увосень, таму фаварыты яшчэ могуць змяніцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках