19 красавiка 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка працы пра пенсіі: Для мужчыны 60 гадоў - гэта не ўзрост

182
Міністарка працы пра пенсіі: Для мужчыны 60 гадоў - гэта не ўзрост
ІРЫНА КАСЦЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Касцевіч адзначылася чарговай заявай.

Міністарка працы Ірына Касцевіч сёння ў «парламенце» рабіла справаздачу аб тым, як быў выкананы бюджэт фонду сацабароны ў мінулым годзе. "Дэпутаты" пацікавіліся падвышэнне пенсійнага ўзросту, піша tut.by.

Ірына Касцевіч распавяла, што субвенцыі для балансавання бюджэту Фонду ў мінулым годзе склалі 520 мільёнаў рублёў. Аднак, адзначыла міністарка, некаторыя арганізацыі атрымліваюць льготы, таму Фонд недалічваецца значнай сумы.

- Льготы суб'ектам гаспадарання ў мінулым годзе - 640 млн рублёў, гэта кампенсацыя страчанай даходнай часткі - Парк высокіх тэхналогій, Вялікі камень, сельгасарганізацыі.

"Дэпутаты" пацікавіліся ў міністаркі пытаннем, якое вельмі актуальны на фоне навін з Расеі - далейшым падвышэннем пенсійнага ўзросту.

- Гледзячы на залу, - усміхнулася Ірына Касцевіч і звярнулася да «дэпутатаў»: - Мужчыны, 60 гадоў - гэта не ўзрост.

У зале раздаліся, хай рэдкія, але воплескі.

- У пенсійнай рэформе мы пражылі толькі паўтара года, - патлумачыла міністарка. - Расея казала пра гэта 10 гадоў - і толькі цяпер падышла. Давайце мы паглядзім, як у 2022 годзе пенсійная рэформа будзе ўплываць на балансаванне Фонду.

Заявы і дзеянні ўладаў у сацыяльнай сферы не раз станавіліся прадметам крытыкі. Вось так гучныя фразы дыктатара аб падвышэнні пенсійнага ўзросту пракаментаваў былы міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў:

«Каб прымаць эфектыўныя пастановы - трэба трымаць зваротную сувязь з людзьмі, разумець, што адбываецца ў краіне. А наша ўлада адарваная ад рэальнасці. Чаго толькі вартая заява Лукашэнкі, што ў «60 гадоў мужык - гэта конь, на якім можна яшчэ араць». Я такіх людзей не ведаю, можа быць у Драздах такія «коні» водзяцца.

Напісаць каментар 182

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках