Навукоўцы знайшлі сродак для маладосці ў звычайнай садавіне
5- 25.06.2018, 21:17
- 28,387
Здаўна гэту садавіну лічылі ежай багоў, менавіта таму яна стала аб'ектам доследаў.
Наша рэальнасць такая, што чым старэйшыя мышцы, тым горш і даўжэй яны аднаўляюцца. Праўда, ёсць добрая навіна. Навукоўцы, кажуць, што ў хуткім часе гэтай праблемы проста не будзе. Швейцарскія даследнікі знайшлі натуральны складнік, які абароніць мышцы ад старэння і пазбавіць ад атлусцення ў старасці. І носіць назву гэтая малекула - уралітын A, піша changeua.com.
Група навукоўцаў з Федэральнай політэхнічнай школы Лазаны на гэты момант праводзіць доследы з добраахвотнікамі. Паводле першых справаздач, вынік эксперыментаў - фантастычныя.
А цяпер крыху пра саму малекулу. Здаўна вядома, што гранат уважалі ежай багоў, менавіта таму ён стаў аб'ектам доследаў. Высветлілася, што малекулы, якія змяшчаюцца ў садавіне, запавольваюць узроставыя змены ў клетках цягліц.
З узростам мітахондрыі, якія забяспечваюць клетку энэргіяй, усё больш і больш падвяргаюцца разбурэнню. Пашкоджаныя арганоіды павольна назапашваюцца ў клетцы, робячы яе слабай. Ёсць нават тэорыя, што менавіта гэты працэс вядзе да хваробы Паркінсона. Дык вось менавіта уралітын А можа прымусіць клетку пазбавіцца ад лішняга.