24 красавiка 2024, Серада, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пра карупцыю ў ахове здароўя: Пад следствам больш за 50 чалавек

58
КДБ пра карупцыю ў ахове здароўя: Пад следствам больш за 50 чалавек
ВАЛЕРЫЙ ВАКУЛЬЧЫК

У КДБ назвалі імёны затрыманых чыноўнікаў у сферы аховы здароўя.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі выявіў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, паведамляе БелТА.

За сістэматычнае атрыманне хабараў затрыманыя шэраг так званых медыцынскіх функцыянераў. У іх ліку дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, за развязанне пытанняў у дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак за арганізацыю ўкладання і выканання дамоў, забеспячэнне своечасовай аплаты і рэалізацыю закупак.

«Дарэчы, падчас ператрусу ў яго гаражы ў тайніку выяўлена больш за $620 тысяч у эквіваленце», - паінфармаваў Вакульчык.

Сярод фігурантаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Першы затрыманы за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання, які знаходзіцца ва ўстановах аховы здароўя Горадні. Другі - за ўкладанне дамоў аб пастаўцы медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння ў адрас вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны, а таксама арганізацыю і кантроль аплат пастаўленай медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння.

Акрамя таго, затрыманыя шэраг службовых асоб «Белмедтэхніка», якія ўдзельнічалі ў арганізацыі працы камісіі Міністэрства аховы здароўя ў закупцы абсталявання і забеспячэнні своечасовай аплаты паставак.

«За ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 430 «Атрыманне хабару», 431 «Дача хабару» і 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» КК затрыманыя, узятыя пад варту, а таксама ўжытыя іншыя меры стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, а ўсяго - больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі, супрацоўнічаюць са следствам», - распавёў Вакульчык.

Службовыя асобы сістэмы аховы здароўя атрымлівалі хабар за развязанне пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю. Разавыя незаконныя ўзнагароджанні даходзілі да $10 тысяч, а асобным службовым асобам - да $350 тысяч за раз. Шэраг фігурантаў распачалі спробы схавацца, у тым ліку за мяжой, што паскорыла развязанне пытання аб іх затрыманні і арышце.

Старшыня КДБ падкрэсліў, што гаворка ідзе пра чыноўнікаў, у функцыянальныя абавязкі якіх уваходзіла прыняцце пастаноў аб закупцы медыцынскага абсталявання і лекаў, а не пра лекараў сістэмы аховы здароўя краіны, якія лечаць.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках