29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч: Аднаго Крымскага моста хапіла б для пенсій надоўга

5
Макарэвіч: Аднаго Крымскага моста хапіла б для пенсій надоўга
Андрэй Макарэвіч

Павышэнне пенсіённага ўзросту ў РФ можа стварыць праблемы для ўлады.

Пенсійны ўзрост для расейцаў небяспечны для ўлады, аднак хутчэй за ўсё, жыхары РФ не выйдуць на пратэсты. Такое меркаванне выказаў расейскі музыка Андрэй Макарэвіч ў эфіры «Эхо Москвы», паведамляе gordonua.com.

«Гэта небяспечная даволі гісторыя. Таму што наш чалавек згодны любую локшыну сабе на вушы прыняць. Што мы ў коле ворагаў, што «Крымнаш», але як толькі нейкія пастановы пачынаюць дакранацца канкрэтна яго кішэні, у яго тут жа заслона з вачэй і вушэй спадае. І, вядома, гэта для ўлады складаная гісторыя насамрэч», - падкрэсліў ён.

Музыка дадаў, што павышэнне пенсійнага ўзросту звязана з вайсковай авантурай Крамля.

«Я думаю, аднаго Крымскага моста, калі перавесці яго ў грашовы эквівалент, хапіла б для пенсій надоўга... І шмат яшчэ чаго. Пара самалётаў, некалькі танкаў, некалькі ракет. Нам тлумачаць, што ва ўсім свеце пенсійны ўзрост большы. Ну, зразумела, большы. Дык там і жывуць даўжэй і багацей. Яны наогул жывуць іншым жыццём, нам мала зразумелым», - распавёў Макарэвіч.

Ён дадаў, што ўлады могуць даць адбой у пытанні пенсійнай рэформы, калі незадаволенасць грамадзян РФ будзе занадта моцнай.

«Калі мільён чалавек выйдзе на вуліцу, то, напэўна, там занепакоіліся б. Але я не думаю, што гэта адбудзецца. Будуць бурчаць. Будуць на кухні анекдоты прыдумляць і ў Facebook іх вешаць», - адзначыў ён.

На думку музыкі, у жыхароў Расеі назіраецца «паласа пасіўнасці» і расчаравання.

«Увогуле ў нас народ цярплівы. І не такое трывалі», - падсумаваў Макарэвіч.

14 чэрвеня 2018 года ўрад РФ ухваліў канчатковы варыянт законапраекта аб паступовым павышэнні пенсіённага ўзросту з 2019 года. Узрост выхаду на пенсію для мужчын падымуць да 65 гадоў (да 2028 года), для жанчын - да 63 гадоў (да 2034 года).

Згодна з сацапытаннем даследчага холдынгу «Ромир», 92% расейцаў не ўхваляюць прапанаваную рэформу. Праз гэта рэйтынг прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна знізіўся да пяцігадовага мінімуму, паведаміў фонд «Грамадская думка».

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны анансаваў на 1 ліпеня правядзенне пратэстных акцый у 20 гарадах. Урадавыя меры ён назваў «звычайным рабаўніцтвам некалькіх дзясяткаў мільёнаў чалавек».

Незалежныя прафзвязы РФ таксама разглядаюць магчымасць правядзення мітынгаў.

Паводле інфармацыі газеты «Ведомости», у Крамлі гатовыя пайсці на змякчэнне рэформы ў выпадку масавых дэманстрацый.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках