4 траўня 2024, Субота, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС-2018: Уругвай разграміў Расею

59
ЧС-2018: Уругвай разграміў Расею

Уругвайцы забілі расейцам тры мячы без адказу.

Нацыянальная каманда Расеі ў футболе саступіла Уругваю з лікам 3:0 у матчы за першае месца ў групе A.

Уругвай - Расея - 3:0

Уругвай: Муслера, Каатэс, Годзін, Касерэс, Дыега Лаксальт, Нандэс (Радрыгес, 73), Тарэйра, Бентанкур (Дэ Араскаета, 63), Весіна, Суарэс, Кавані (Гомес, 93+).

Расея: Акінфееў, Смольнікаў, Куцэпаў, Ігнашэвіч, Кудрашоў, Газінскі (Кузяеў, 46), Зобнін, Самедаў, Ал.Міранчук (Смолаў, 60), Чэрышаў (Фернандэс, 48), Дзюба.

Галы: 1:0 - Суарэс (10, са штрафнога). 2:0 - Лаксальт (23). 3:0 - Кавані (90).

Цяпер расейская каманда згуляе ў плэй-оф з камандай, якая зойме першае месца ў групе B.

Першае месца ў групе B пакуль займае Гішпанія, якая пры роўнасці балаў і забітых мячоў апярэджвае Партугалію па дадатковым паказчыку - сума балаў фэйр-плэй (гішпанцы атрымалі ў двух матчах адну жоўтую картку, а Партугалія - дзве).

Але і каманда Ірана, на рахунку якой цяпер тры балы, пакуль яшчэ захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф.

Каманда Уругвая, якая заняла першае месца ў групе A, пазмагаецца з камандай, якая стане другой у групе B.

Як размяркуюцца месцы ў групе B, стане вядома пазней у панядзелак - пасля таго як Партугалія згуляе з Іранам, а Гішпанія - з Марока.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках