26 красавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вада ў Менску больш не будзе пахнуць хлёркай

14
Вада ў Менску больш не будзе пахнуць хлёркай

Ужо сёлета ўсе менчукі змогуць піць ваду з-пад крана?

Добрая навіна для менчукоў, якія пакутуюць праз дрэнную ваду з-пад крана. Спецыялісты абяцаюць, што вада нарэшце-то перастане пахнуць хлёркай, паведамляе kp.by.

- Сумесна з вядучымі навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта выконваюцца даследаванні, звязаныя з павышэннем ступені ачысткі сцёкавых вод, эфектыўнасці эксплуатацыі водазаборных свідравін, - цытуе дырэктара дырэктар «Менскводаканала» Алега Аўруціна БелТА. - Найбліжэйшым часам пачнуцца прамысловыя даследаванні па зброджванню асадку, вынікі якіх будуць выкарыстаны пры будаўніцтве біягазавага комплексу на ачышчальнай станцыі.

Цяпер праходзяць таргі: выбіраецца падрадная арганізацыя. Спецыялісты кажуць, што можна будзе цалкам адмовіцца ад хлору і выключыць пах рэшткавага хлору ў пітной вадзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках