4 траўня 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэзідэнтам ПАРЕ стала дэпутатка ад Швайцарыі

Новым прэзідэнтам ПАРЕ стала дэпутатка ад Швайцарыі
ЛІЛІЯН МАРЫ ПАСК’Е

Ліліян Мары Паск'е была адзінай кандыдаткай на пасаду.

Прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) стала дэпутатка ад Швайцарыі Ліліян Мары Паск'е. Трансляцыя пасяджэння ПАРЕ вядзецца на сайце Рады Еўропы, паведамляе «Гордан». Яна была адзінай кандыдаткай. Галасаванне не праводзілася.

Былому кіраўніку Мікелу Нікалеці давялося сысці ў адстаўку, бо ён саступіў на выбарах у Італіі.

Ліліян Мары Паск'е ўваходзіць у групу сацыялістаў у ПАРЕ. У Асамблеі з 2012 года, працавала чальцом ключавых камісій ПАРЕ: у палітычных справах, у працэдуры, у маніторынгу.

Была дакладчыцай ПАРЕ аб Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках