Эквадорац зарабляе ў Горадні, а жыве ў вёсцы
- 25.06.2018, 11:55
- 9,386
Карлас захапляецца музыкай і нават часам падзарабляе, спяваючы лацінаамерыканскія гіты.
Хуан Карлас Расалес Вальдэс прыехаў у Беларусь з Эквадору, каб атрымаць вышэйшую адукацыю эканаміста ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Карлас добра гуляе ў футбол, але ў Беларусі ён вырашыў застацца з іншых прычын, паведамляе «Белсат».
Карлас захапляецца музыкай і нават часам падзарабляе, спяваючы лацінаамерыканскія гіты на вуліцах беларускіх гарадоў. Разам з Хуанам Карласам мы наведалі Горадню падчас Фестывалю нацыянальных культураў, прысвечанага дыяспарам, якія жывуць на Беларусі.
Галоўная цікавостка фестывалю – нацыянальныя падворкі, на якіх прадстаўнікі этнічных меншасцяў Беларусі прэзентуюць сваю культуру. Для рамеснікаў і вулічных музыкантаў фестываль – гэта выдатная магчымасць не толькі на людзей паглядзець, але і сябе добра паказаць.
Не толькі справу жыцця знайшоў хлопец у Беларусі. Збяжым на хвілінку з фестывальнага гаму, у вёску, каб даведацца, як хлопец з Эквадору адшукаў у Беларусі сваё каханне. Дый шашлык, вядома, найлепш гатуе любімая цешча.
Карлас больш за сем гадоў не быў у Эквадоры. Але ці сумуе ён па родных мясцінах? На гэтае пытанне ён адказвае ў новым выданні праграмы «Welcome у Беларусь».