20 красавiка 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэды вынайшлі соль, якая на 90% скарачае выдаткі на абаграванне і астуджэнне памяшканняў

2
Швэды вынайшлі соль, якая на 90% скарачае выдаткі на абаграванне і астуджэнне памяшканняў
Фота: saltxtechnology.com

Запасіць энэргію сонца ў крышталях солі прыдумала швэдская кампанія SaltX.

«Батарэйкі» новага тыпу, якія назапашваюць энэргію сонечных батарэй ў крышталях солі, дазволілі на 90% скараціць расход энэргіі на ацяпленне і кандыцыянаванне кавярні. Такія вынікі атрымаліся падчас эксперыменту праекта SunCool, створанага пры падтрымцы еўрапейскай праграмы LIFE, піша euro-pulse.ru.

Запасіць энэргію сонца ў крышталях солі прыдумала швэдская кампанія SaltX. Са слоў распрацоўнікаў, звычайныя літыевыя батарэйкі і акумулятары неэфектыўныя пры назапашванні энэргіі з аднаўляльных крыніц, калі гаворка ідзе пра вялікія аб'ёмы - тых, якія патрэбныя для ацяплення і астуджэння памяшканняў.

SaltX распрацавала тэхналогію назапашвання энэргіі ў крышталях солі з дапамогай хімічнай рэакцыі, якую кампанія трымае ў сакрэце. SaltX ужо атрымала першую вялікую замову на батарэйкі - з Ганы, дзе іх будуць выкарыстоўваць у дамах, не падлучаных да электрасеткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках