19 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ страціў балы ў матчы з «Шахцёрам»

БАТЭ страціў балы ў матчы з «Шахцёрам»

Менскае «Дынама» скараціла адставанне ад БАТЭ да чатырох балаў у турнірнай табліцы.

У чэмпіянаце Беларусі ў футболе ў вышэйшай лізе БАТЭ страціў балы ў матчы з салігорскім "Шахцёрам". 24 чэрвеня на "Барысаў-Арэне" была зафіксаваная баявая нічыя - 0:0. Гульня часам была жорсткая - ніхто не хацеў саступаць. У барысаўцаў было больш выдатных шанцаў наперадзе, але яны нейкім неверагодным чынам іх не змаглі выкарыстаць, паведамляе euroradio.fm.

Менскае "Дынама" ў гасцях перамагло "Слуцк" - 1:0. У БАТЭ - 32 балы, у менскіх дынамаўцаў - 28, у "Шахцёра" - 25, "Віцебск" і "Нёман" маюць па 24.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура, якія адбыліся 22-23 чэрвеня: "Дняпро" - "Тарпеда-Мінск" - 1:2, "Мінск" - "Гомель" - 0:2, "Смалявічы" - "Нёман" - 0:1. У нядзелю пройдзе яшчэ адзін матч, у ім сустрэнуцца "Прамень" і "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак а 20:45). Апошнія матчы тура адбудуцца ў панядзелак: "Віцебск" - "Іслач", "Дынама" (Берасце) - "Гарадзея".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках