20 красавiка 2024, Субота, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі «ДНР-ЛНР» прызналі сябе Украінай: якую гульню задумалі на Данбасе

14
Баевікі «ДНР-ЛНР» прызналі сябе Украінай: якую гульню задумалі на Данбасе

Навошта баевікам спатрэбіўся «суд» над украінскімі палітыкамі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік МУС Арсен Авакаў, экс-прэм'ер Арсеній Яцэнюк і дзейны кіраўнік урада Уладзімір Гройсман, сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў, спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій, начальнік Генштаба Віктар Мужэнка і міністр абароны Сцяпан Палтарака «асуджаныя» да пажыццёвага пазбаўлення волі! Такую сенсацыйную навіну распаўсюдзілі ў пятніцу, 22 чэрвеня, сепаратысцкія СМІ Данбаса. Што прыснілася баевікам, разбіраўся "Апостроф".

«Трыбуналам» па галаве

Пажыццёвыя тэрміны ўкраінскія палітыкі атрымалі ў «падарунак» ад так званага «ўкраінскага народнага трыбунала», які адбыўся ў АРДЛВ. «Апостраф» ужо пісаў пра гэту інсцэніроўку суда, якая стартавала ў сакавіку на тэрыторыі тэрарыстычных анклаваў. Калі сцісла: «народны трыбунал» стаў «хітрым» адказам баевікоў на закон аб рэінтэграцыі Данбаса. Маўляў, новае ўкраінскае заканадаўства, на думку завадатара данецкіх тэрарыстаў Аляксандра Захарчанкі, легітымізуе вайсковыя злачынствы, а значыць ДНР трэба стварыць сваё казіно з блэкджэк і Аленай Шышкінай (старшыня «народнага трыбунала»).

Эрзац-ідэя тэрарыстаў у наступным - максімальна акцэнтуючы ўвагу на тым, што так званыя ДНР-ЛНР (як апынулася на час «трыбунала») - гэта Украіна, «асудзіць» прэзідэнта і першых асоб краіны нібы паводле ўкраінскіх законаў і тым самым паказаць «грамадзянскую» прыроду канфлікту на ўсходзе.

«Мы прызнаем законы Украіны і мяркуем, што цяперашняя ўлада ў Кіеве парушае гэтыя законы. І судзіць мы іх будзем паводле законаў Украіны», - казала перад пачаткам «трыбунала» Алена Шышкіна.

Самі жыхары акупаваных тэрыторый распавялі «Апострафу», што сепаратысцкія СМІ даслоўна ўпіхваюць у галовы грамадзян гісторыю з «трыбуналам».

«На тэлевізіі практычна кожны дзень круцілі гэтыя навіны. Адначасова на ўсіх сепарскіх каналах. Былі тыпу пасяджэнні суда, выступалі сведкі, сядзелі прысяжныя, адвакат, пракурор. Нават Захарчанка прыходзіў даваць сведчанні. Расказвалі, вядома, усё паводле метадычкі, як быццам бы Суркоў надыктоўваў, што казаць: «укропы», «карнікі», «укрыжаваны хлопчык». Увогуле, усё ў найлепшых традыцыях прапаганды, - сказала данчанка Аляксандра. - А на экране ў гэты час трансляваліся субтытры пасяджэння на ўкраінскай мове. Было смешна напраўду: накшталт жывы эфір з залы суда, а субтытры неяк загадзя паспелі падрыхтаваць. І яшчэ здзіўляла, што сведкі хвацкі, у драбнюткіх падрабязнасцях памяталі, што адбывалася чатыры гады таму. Але гэты тэатр асабліва быў нікому не патрэбны. Ведалі, што па «скрыні» ідзе, але ніхто асабліва не абмяркоўваў. Накшталт як асудзілі, ну і што?»

Апафеоз «трыбунала» наступіў 22 чэрвеня (гадавіна пачатку Вялікай айчыннай вайны відавочна была выбраная не выпадкова): у Луганску на Тэатральнай плошчы (мабыць, несвядома падкрэсліваючы ўсю абсурднасць дзеяння) сепаратысты абвясцілі абвінаваўчы вердыкт Парашэнку і ўсёй «кіеўскай кліцы», прызнаўшы «хунту» вінаватай паводле 24 пунктаў артыкулаў КК Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках