19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскія ўлады правакуюць новыя пратэсты ў Печах?

Барысаўскія ўлады правакуюць новыя пратэсты ў Печах?
ФОТА: EX-PRESS.BY

Стыхійныя мітынгі, якія праходзілі ў красавіку, могуць паўтарыцца.

У красавіку жыхары дамоў №40, №41 і №25 на вуліцы Сярэбранікава ў былым вайсковым гарадку Печах сталі выходзіць на стыхійныя мітынгі супраць будаўніцтва аўтастаянкі ў іх пад вокнамі, паведамляе ex-press.by.

Дайшло да наўпроставых сутыкненняў з будаўнікамі, якія знішчылі зялёную зону, дзе расла не толькі трава, але і дрэвы, і шматгадовыя хмызнякі, высаджаныя ў свой час на пастанову барысаўскіх уладаў.

Прыязджала міліцыя, прыязджаў тагачасны намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пазняк. Народ стаяў на сваім. І, здавалася, насельнікі Печаў дамагліся жаданага. У раённай газеце, заснаванай райвыканкамам, з'явіўся шматслоўны артыкул, у якім, аднак, можна было вызначыць галоўнае: «Паводле апошняй інфармацыі Віктара Пазняка, цяпер разглядаюцца іншыя пляцоўкі для будаўніцтва паркоўкі».

ФОТА: EX-PRESS.BY

Аднак у канцы траўня Віктар Пазняк атрымаў новую пасаду за межамі сцен райвыканкама і інфармаваць раёнку з нагоды пошукаў іншых пляцовак для аўтастаянкі ў Печах перастаў.

А тым часам пасля зацішша, як сведчаць фатаграфіі ў «Типичном Борисове», узвядзенне стаянкі пад вокнамі дома №41 на вуліцы Сярэбранікава прадоўжылася.

Фото: ex-press.by
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках