23 красавiка 2024, aўторак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты распавялі, колькі зарабляюць «фабрыкі робатаў»

4
Экспэрты распавялі, колькі зарабляюць «фабрыкі робатаў»

Навукоўцы з Нідэрландаў даследавалі падпольную эканоміку інтэрнэту.

Яны падлічылі, колькі каштуюць сеткі фэйкавых старонак, створаныя ашуканцамі, і колькі грошай прыносяць іх уладальнікам. На даследаванне спасылаецца журналіст Андрэй Брадзецкі ў телеграм-канале «Тэхналогіі, медыі і грамадства».

«Да прыкладу, заражэнне прылад вашым вірусам каштавацьме ў даркнэце ад 2 да 10 цэнтаў за інстол. Асобныя выдаткі - падтрыманне робатнэту ў форме (маніторынг прылад, паўторнае заражэнне ды інш.)», - гаворыцца ў допісе.

Паводле ацэнак навукоўцаў, робатнэт на 10 млн прылад каштуе прыкладна 16 млн даляраў. Даход уладальніку сеткі прыносяць розныя паслугі: напрыклад, сетка для DDoS з 30 000 прылад генеруе 26 000 даляраў за месяц, спам-рассылка на 10 000 робатаў прыносіць 300 000 даляраў за месяц, банэрныя націсканні - да 20 млн даляраў за месяц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках