Лукашэнка: Правалімся - трэба будзе ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці
386- 22.06.2018, 21:23
- 253,006
Дыктатар зрабіў дзіўную заяву пасля нядаўняй сустрэчы з Пуціным.
22 чэрвеня падчас паездкі ў Шклоўскі раён Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку правалу ў эканоміцы «трэба будзе ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці».
- Мы на фронце. Калі мы не вытрымаем гэтыя гады, якія правалілі, значыць, трэба будзе ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці ці аб нас проста будуць выціраць ногі, - цытуе кіраўніка Беларусі «Еўрарадыё».