27 красавiка 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Талін прызналі найлепшым горадам у свеце для прадпрымальнікаў-міленіялаў

Талін прызналі найлепшым горадам у свеце для прадпрымальнікаў-міленіялаў

Экспэрты ацэньвалі гарады паводле 12 крытэраў.

Талін быў прызнаны найлепшым горадам у свеце для міленіялаў, якія жадаюць адкрыць свой бізнэс. У рэйтынгу брытанскага сайта GoCompare, які спецыялізуецца на фінансавай аналітыцы, на 2-м месцы канадскі Таронта, а трэці радок падзялілі новазеландскія Велінгтан і Окленд, піша «Европульс».

Экспэрты ацэньвалі гарады паводле 12 крытэраў, сярод якіх прастата адкрыцця сваёй кампаніі і вядзення спраў, бар'еры для міжнароднага гандлю, прадстаўніцтва жанчын і мігрантаў сярод заснавальнікаў і кошт кубка кавы.

У рэйтынг увайшлі 45 гарадоў з усяго свету. Масква заняла 21-е месца, пры гэтым у расейскай сталіцы выявілася больш за ўсё пунктаў WiFi - больш за 41 тысячу.

Як сцвярджаюць складальнікі рэйтынгу, міленіялы (народжаныя прыкладна з пачатку 1980-х да сярэдзіны 1990-х гадоў) складаюць аснову «лічбавых качэўнікаў». Яны лёгкія на ўздым і гатовыя ісці па новыя бізнэс-магчымасці (і добры інтэрнэт).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках