30 красавiка 2024, aўторак, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 22 градусаў цяпла

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 22 градусаў цяпла

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы.

У пятніцу, 22 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру, папярэджвае Белгідрамет.

Кароткачасовыя навальнічныя дажджы пройдуць уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны. У асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Удзень магчымы град.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі моцны шквалісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +10... 16°С, у другой палове дня павысіцца да +17... 22°С. Цяплей будзе на ўсходзе рэспублікі - уначы +17... 19°С, удзень +23... 28°С.

Ратавальнікі нагадваюць, што самая вялікая небяспека пры навальніцы - паражэнне маланкай.

Падчас навальніцы лепш не знаходзіцца побач з жалезабетонным палатном, каля вадаёма, ля вышыннага аб'екта без маланкаадвода. Не варта дакранацца паверхні ствалоў дрэў, металічных канструкцый. Лепш размясціцца на адлегласці 1,5-2 метра ад высокіх дрэў, апор ЛЭП.

У населеных пунктах падчас навальніцы варта пакінуць адкрытую прастору і схавацца ў памяшканні або ў пад'ездзе любога дома.

Калі наважылі схавацца пад брылём будынка, не дакранайцеся да сцяны. Не карыстайцеся мабільным тэлефонам. Не стойце паблізу высокіх слупоў, рэкламных шчытоў і г.д.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках