30 красавiка 2024, aўторак, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржант з Гомеля атрымаў 2,5 гады «хіміі» за дзедаўшчыну

6
Сяржант з Гомеля атрымаў 2,5 гады «хіміі» за дзедаўшчыну

Сяржант біў і сілком карміў радавых у войску.

21 чэрвеня суд завяршыў разгляд крымінальнай справы па дзедаўшчыне ў вайсковай частцы 55-25. Уладзімір Саковіч, які дазваляў сабе нестатутныя стасункі, будучы сяржантам тэрміновай службы, прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай, яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на 2,5 года з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу без канфіскацыі маёмасці, паведамляе tut.by.

Акрамя гэтага, абвінавачанага пазбавілі воінскага звання «сяржант» і забаранілі на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю. Да ўступлення прысуду ў законнае дзеянне хлопца выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне.

Нагадаем, абвінавачаны, быўшы вайскоўцам, сістэматычна перавышаючы дадзеную яму ўладу, учыніў воінскія злачынствы: сістэматычна прыніжаў, збіваў падначаленых яму па службе салдат.

Эпізодаў шмат, і ў іх фігуруюць не толькі факты збіцця шарагоўцаў. Да прыкладу, аднаго салдата сяржант прымушаў з'есці ўвесь хлеб, іншага - выпіць увесь кефір.

Усё адбывалася ў санчастцы, дзе ў студзені 2018-га знаходзіліся на лячэнні і пацярпелыя, і абвінавачаны. Уладзімір тады быў кантралёрам стралковага ўзвода і меў званне сяржанта. Цярпенне аднаго з салдат у нейкі момант лопнула - і ён расказаў пра «дзедаўшчыну» загадчыку санчасткі.

Абвінавачаны ў судзе віну сваю прызнаў цалкам і папрасіў прабачэння ў пацярпелых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках