19 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінпрацы распавялі аб падвышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын

8
У Мінпрацы распавялі аб падвышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын

Пытанне ўздымалася на разглядзе групы экспэртаў у «парламенце».

Прапановы аб новым падвышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын не прапрацоўваюцца. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Нагадаем, нядаўна ўлады дапусцілі чарговае падвышэнне пенсійнага ўзросту. Тэма дэфіцыту ФСАН, паводле звестак БелаПАН, выносілася на разгляд групы экспэртаў, якая збіралася ў Cавеце Рэспублікі. На афіцыйным узроўні таксама разглядалася магчымасць далейшага падвышэння пенсійнага ўзросту для жанчын.

імавернасць гэтага Валерый Кавалькоў не пацвердзіў. «Прапановы ў гэтым пытанні цяпер не прапрацоўваюцца», - сказаў ён. Тое ж, паводле слоў намесніка міністра, тычыцца і тэмы змянення парадку выплат працоўным пенсіянерам - на сёння яна не абмяркоўваецца.

Нагадаем, паэтапнае штогадовае падвышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту мяркуе, што да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў.

Таксама нагадаем, што ў 2015 годзе Лукашэнка заяўляў, што падвышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі не будзе:

«Маё меркаванне на гэты конт вядомае: калі людзі не хочуць падвышэння пенсійнага ўзросту, мы ім проста сказалі - вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў», - заяўляў дыктатар.

Як выявілася, Лукашэнка чарговым разам падмануў людзей і пенсійны ўзрост быў падвышаны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках