19 красавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка патэлефанаваў Пуціну

6
Парашэнка патэлефанаваў Пуціну
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Прэзідэнт Украіны заклікаў кіраўніка РФ вызваліць Сянцова і іншых закладнікаў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 21 чэрвеня правёў тэлефонную размову з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведаміла прэс-служба Парашэнкі.

«Кіраўнік Украінскай дзяржавы заклікаў вызваліць украінскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў турмах Расеі і на акупаваных ёю тэрыторыях. Ён таксама адзначыў важнасць допуску ўпаўнаважанага ў правах чалавека Людмілы Дзянісавай да [украінскага рэжысёра] Алега Сянцова і іншых зняволеных украінцаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, Парашэнка падкрэсліў неабходнасць выканання РФ раздзелаў Менскіх дамоўленасцей, якія датычацца пытанняў бяспекі.

«Была таксама адзначаная важнасць актывізацыі працы ў нармандскім фармаце для ўзгаднення канцэпцыі разгортвання на акупаванай частцы Данбаса міжнароднай міратворчай місіі ААН як важнага інструмента выканання «Менска», - паведамілі ў прэс-службе.

1 лютага спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Мар'яна Беца паведаміла, што, паводле папярэдніх разлікаў, у Расеі знаходзіцца не менш за 22 украінскіх палітвязняў, у акупаваным Крыме - больш за 40.

9 чэрвеня Парашэнка ў тэлефоннай размове абмеркаваў з Пуціным пытанне ўкраінскіх палітвязняў. Лідары дамовіліся, што амбудсмены абедзвюх краін найбліжэйшым часам наведаюць зняволеных грамадзян.

13 чэрвеня амбудсмен Украіны Людміла Дзянісава адправілася ў Расею. За мінулы тыдзень ёй не ўдалося сустрэцца з аніводным украінскім палітвязням. 15 чэрвеня яна спрабавала патрапіць у калонію да Сянцова, але яе не пусцілі. Затым, са слоў Дзянісавай, яна дамовілася з расейскім амбудсмэнам Таццянай Маскальковай, што яны сінхронна наведаюць зняволеных 19 чэрвеня.

Дзянісава павінна была адправіцца на сустрэчу да Сянцова, а Маскалькова - да арыштаванага ва Украіне журналіста, кіраўніка РІА «Навіны Україна» Кірыла Вышынскага, але наведванне зняволеных зноў не адбылося.

Маскалькова запэўнівае, што Сянцоў атрымлівае падтрымлівае тэрапію і фактычна знаходзіцца на лячэбным галаданні.

Сястра Сянцова Наталля Каплан 19 чэрвеня сказала, што дакладнай інфармацыі пра стан здароўя рэжысёра няма. «Пакуль у нас толькі інфармацыя расейскага амбудсмена, даверу да якой няма», - удакладніла Каплан.

21 чэрвеня Дзянісава паведаміла, што папрасіла Мінюст Украіны звярнуцца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека, бо, з яе слоў, ёсць падставы меркаваць, што Сянцова прымусова кормяць, а прыём ежы супраць уласнай волі забаронены міжнародным заканадаўствам.

Сёння з Сянцовым павінен сустрэцца ягоны адвакат Дзмітрый Дзінзэ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках