30 красавiка 2024, aўторак, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі галоўны сакрэт доўгажыхароў

6
Навукоўцы раскрылі галоўны сакрэт доўгажыхароў

Даследчыкі скончылі шматгадовы эксперымент.

Каманда навукоўцаў з ЗША раскрыла галоўны сакрэт доўгажыхароў, у якіх шчаслівае жыццё і актыўная здаровая старасць. Цяпер сакрэт даўгалецця стаў даступны і ўсім астатнім людзям, піша сайт orthodox.od.ua.

Даследчыкі скончылі шматгадовы эксперымент амерыканскага псіхолага Льюіса Тэрмана, які яшчэ ў 1921 годзе спрабаваў высветліць галоўныя сакрэты ўсіх доўгажыхароў планеты. Цяпер навукоўцы на падставе атрыманых вынікаў могуць смела сцвярджаць, што доўга і шчасліва жывуць толькі тыя людзі, якія маюць мэты і амбіцыі ў жыцці, а таксама вялікае жаданне дасягнуць чагосьці важнага.

Навукоўцы падчас назіранняў высветлілі, што доўгажыхарамі з'яўляюцца выключна мэтанакіраваныя людзі. Акрамя таго, у такіх людзей старасць праходзіць досыць актыўна і яны хварэюць менш за людзей, якія не ставяць сабе пэўных мэтаў у жыцці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках