30 красавiка 2024, aўторак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязвіз у Беларусі могуць падоўжыць да 15 дзён

7
Бязвіз у Беларусі могуць падоўжыць да 15 дзён

Такім чынам чыноўнікі разлічваюць прыцягнуць замежных турыстаў у беларускія санаторыі.

Са слоў чыноўніка Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталя Грыцэвіча, цяпер праводзіцца «праца для павелічэння тэрміну бязвізавага знаходжання турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт».

- З пункту гледжання павелічэння турыстычнай плыні цікавае павелічэнне тэрміну да 15 дзён, каб загрузіць нашы санаторыі, - цытуе яго БелТА.

Калі такая ініцыятыва можа быць рэалізаваная, прадстаўнік Мінспорту не ўдакладніў. Аднак ужо цяпер можна выказаць здагадку, што чакаць вялікага наплыву польскіх, нямецкіх або італійскіх турыстаў у беларускія здраўніцы наўрад ці варта. Часцей за ўсё, такія ўстановы наведваюць турысты з постсавецкіх краін, візы для якіх як раз не патрэбныя.

Нагадаем, што з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт наведалі больш за 120 тысяч турыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках