29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Башара Асада пачалі наступ на паўднёвым захадзе Сірыі

6
Войскі Башара Асада пачалі наступ на паўднёвым захадзе Сірыі
АРХІЎНЫЯ ФОТА AFP

Наступ вядзецца на тэрыторыі, абвешчанай зонай дээскалацыі.

Тысячы людзей пакідаюць свае дамы на паўднёвым захадзе Сірыі - пасля таго як урадавыя войскі пачалі наступ на пазіцыі паўстанцаў у правінцыі Дэраа, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак Сірыйскага цэнтра маніторынгу правоў чалавека, размешчанага ў Лондане, за апошнія 48 гадзін амаль 12,5 тысяч чалавек пакінулі кантраляваныя апазіцыяй раёны.

Ваенныя дзеянні перамясціліся на паўднёвы захад пасля таго, як войскі Башара Асада занялі апазіцыйныя анклавы пад Дамаскам і ў правінцыі Хомс.

Наступ вядзецца на тэрыторыях, абвешчаных зонамі дээскалацыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі паміж Расеяй і ЗША. Вашынгтон папярэдзіў, што ён ужыве «цвёрдыя і адэкватныя захады» ў адказ на парушэнні зон дээскалацыі.

Канфлікт у Сірыі пачаўся ў сакавіку 2011 года. Паводле звестак ААН, падчас канфлікту загінулі больш за 400 тысяч чалавек, больш за 10 мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. 4,8 мільёна чалавек знайшлі прытулак за межамі краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках