29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль распавёў аб тайнай сустрэчы Пуціна з экс-прэзідэнтам ФІФА

7
Крэмль распавёў аб тайнай сустрэчы Пуціна з экс-прэзідэнтам ФІФА
ФОТА: AFP

У перыяд прэзідэнцтва Блатэра Расея атрымала права правядзення ЧС-2018.

Былы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Ёзэф Блатэр, адхілены на 6 гадоў ад футбольнай дзейнасці, прыехаў у Расею на чэмпіянат свету, паведамляе "Радыё Свабода".

Як сказаў сам Блатэр агенцтву Reuters, ён прыехаў на турнір на запрашэнне Расеі як "заўзятар" і Расея набыла яму квіткі.

Экс-прэзідэнт ФІФА сказаў, што плануе наведаць матч Бразілія - Коста-Рыка, які адбудзецца 22 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу.

Раней прэс-сакратар Блатэра Томас Рэнглі паведаміў, што запрашэнне на чэмпіянат былы прэзідэнт ФІФА атрымаў ад расейскага прэзідэнта, з якім у яго "даўнія блізкія стасункі". Будучы кіраўніком ФІФА, Блатэр неаднаразова сустракаўся з Пуціным. Расея атрымала права праводзіць чэмпіянат свету ў футболе пры ягоным прэзідэнцтве.

Сустрэча прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з былым кіраўніком Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Ёзэфам Блатэрам насіла прыватны характар, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў. Яго цытуе РІА «Новости» ў чацвер, 21 чэрвеня.

Блатэр быў адхілены ад футбольнай дзейнасці на 6 гадоў. Падставай для адхілення стала пералічэнне Блатэрам 2 мільёнаў швэйцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі тагачаснага кіраўніка УЕФА Мішэля Плаціні ў 2011 годзе.

Абвінавачванні ў карупцыі з Блатэра і Плаціні былі знятыя, але яны прызнаныя вінаватымі ў іншых парушэннях кодэкса паводзін ФІФА, у тым ліку якія датычных да прыняцця падарункаў і канфлікту інтарэсаў.

З улікам пакарання экс-кіраўнік ФІФА можа наведваць футбольныя матчы толькі як звычайны глядач.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках