30 красавiка 2024, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е на выходныя

Стала вядома, якім будзе надвор'е на выходныя

У некаторых раёнах краіны чакаюцца моцныя залевы.

22 чэрвеня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Гідрамет.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні сярэдні, пры навальніцах месцамі моцны шквалісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +10... +16°С, у другой палове дня павысіцца да +17... +22°С; цяплей будзе па ўсходзе краіны ноччу +17... +19°С, днём +23... +28°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, удзень інтэнсіўна расці.

23 чэрвеня ўсходнія раёны Беларусі застануцца ў зоне маларухомай франтальнай сістэмы, удзень на заходнюю частку краіны распаўсюдзіцца няўстойлівая паветраная маса з Балтыкі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу па паўднёвым усходзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6... +12°С, па паўднёвым усходзе да +14°С, максімальная днём +13... +19°С, па паўднёвым захадзе да +21°С.

24 чэрвеня краіна застанецца пад уплывам франтальных сістэмаў. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6... +11°С, максімальная днём +14... +21°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках