30 красавiка 2024, aўторак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іванаве пры дзіўных абставінах загінуў працоўны

2
У Іванаве пры дзіўных абставінах загінуў працоўны
ФОТА: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

Мужчына выконваў земляныя працы на тэрыторыі школы.

У Іванаве высвятляюцца абставіны гібелі працоўнага, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк.

Паводле наяўных звестак, 60-гадовы мужчына выконваў земляныя працы на тэрыторыі адной з установаў сярэдняй адукацыі раёна. Пасля выкопвання траншэі пад каналізацыю экскаватарам мужчына спусціўся ў яе, каб ачысціць ад асыпанага пяску. Падчас працы адбылося абсыпанне грунту з аднаго з яе бакоў, у выніку мужчына апынуўся «ўкапаны» ў зямлю прыкладна на ўзроўні калена.

Калегі выклікалі на месца МНС і хуткую. Медыкі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі смерць мужчыны.

Дакладную прычыну смерці вызначыць экспертыза, паведаміў Зміцер Іванюк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках