30 красавiка 2024, aўторак, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гарадзенцы за дзень зрабілі плыт і праплылі ад ГЭС да Аўгустоўскага канала

2
Як гарадзенцы за дзень зрабілі плыт і праплылі ад ГЭС да Аўгустоўскага канала

Плыт абышоўся жыхарам Гародні амаль бясплатна.

20 гадоў гарадзенец Ігар Бакун выношваў ідэю спусціцца на плыце па Нёмане, а ў 2018 годзе ўзяў і зрабіў гэта. Ён сабраў сяброў, сваякоў і паплыў ад ГЭС да Аўгустоўскага канала, піша сайт hrodna.life.

Свой плыт Ігар назваў «Вікторыя». Ён зрабіў яго з сябрамі за адзін дзень. Канструкцыя – гэта шмат дошак, 10 пластыкавых бочак і электрычны матор, які служыць у якасці руля. Плыт месціць блізу 14 чалавек.

«Сёлета мы адмовіліся ад мора і пастанавілі адпачыць у Гародні, – апавядае Ігар. – Ідэя з плытом нарадзілася яшчэ калі я быў хлапчуком, але рэалізаваць яе не было магчымасці. Летась мы спрабавалі зрабіць плыт, але на ім нават горад не пераплылі».

Ад ГЭС да цэнтра Гародні плыт даплыў за дзве гадзіны. Яшчэ пяць гадзінаў Ігар плануе дабірацца да Аўгустоўскага канала.

«Плыць па Нёмане вельмі крута – эмоцыі зашкальваюць. Прыгажосць, прырода – гэта таго варта. Людзі ўсюды махаюць. Мне здаецца, трэба шанаваць нашу прыроду. Мы заклікаем усіх спрабаваць адпачываць у родных мясцінах і не ехаць за мяжу», – кажа хлопец.

Ігар прызнае, што Нёман змялеў, і недзе плыт захрасаў, але прабіраўся далей. «Наш плыт дужы, яго рабілі інжынеры – людзі з вышэйшай адукацыяй», – дадаў Ігар.

Даплыўшы да Аўгустоўскага канала, Ігар і ягоная каманда паставяць лагер з намётамі на выходныя.

Пабудаваць такі плыт каштуе блізу 350 даляраў, але гарадзенец збіраў матэрыялы ў сяброў і ў выніку плыт абышоўся амаль бясплатна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках