16 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-тэрарыст «ЛНР»: Намі камандавалі расейскія афіцэры

2
Экс-тэрарыст «ЛНР»: Намі камандавалі расейскія афіцэры

Камандныя пасады сярод тэрарыстаў займаюць адстаўныя луганскія міліцыянты.

Супрацоўнікі Управы Службы бяспекі Украіны ў Харкаўскай вобласці выкрылі былога баевіка тэрарыстычнай арганізацыі "ЛНР".

Як паведамляе censor.net, паводле звестак спецслужбы ў красавіку 2017 года харкаўчанін далучыўся да незаконнага ўзброенага фармавання баевікоў. Ён праходзіў "службу" ў адным з тэрарыстычных батальёнаў на тэрыторыі часова акупаванага Алчэўска на пасадзе механіка-кіроўцы БМП. Ён удзельнічаў у баях паблізу лініі размежавання.

Тэрарыст апавёў СБУ пра ўдзел расейскіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе краіны. Паводле ягоных словаў, расейскія войскі размяшчаюцца ў так званым "другім эшалоне" ад лініі судакранання і робяць агнявую падтрымку з цяжкага ўзбраення па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў.

Акрамя таго, расейскія афіцэры выконваюць функцыі "назіральнікаў" за дзейнасцю ўзброеных падраздзяленняў тэрарыстаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках