30 красавiка 2024, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Польшчы дапаможа фермерам у засушлівых рэгіёнах

1
Урад Польшчы дапаможа фермерам у засушлівых рэгіёнах

1/3 усяго зямельнага фонду краіны закранутая засухай.

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад распачне неабходныя захады для дапамогі айчыннай сельскай гаспадарцы, якая пацярпела ад моцнай глебавай засухі. Паводле звестак аграрнай установы Польшчы, блізу 4 млн га з 14 млн га ўсяго зямельнага фонду краіны ў рознай ступені закранутыя засухай, паведамляе «Радыё Польшча».

«Мы не пакінем аграрыяў сам-насам з іх праблемамі, будзем рабіць і ўкараняць неабходныя захады. Ураду паведамлена наконт наступстваў засухі ў сельскай гаспадарцы. Гэтыя звесткі ўдакладняюцца пры супрацоўніцтве з ваяводскай адміністрацыяй і органамі мясцовага самакіравання», – заявіў прэм'ер Маравецкі.

Новы міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі паведаміў, што ў найбліжэйшыя дні ўстановам будзе прапанаваны пакет падтрымкі для польскіх фермераў. Урад, сярод іншага, будзе рэкамендаваць спыненне або пралангацыю прынятых аграрыямі абавязальніцтваў, выдачу пацярпелым ільготных крэдытаў або частковае скарачэнне сельскагаспадарчага падатку ў рэгіёнах, дзе з'явіліся засушлівыя з'явы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках