25 красавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шлях Альгерда»

4
«Шлях Альгерда»

У Менску адчынілася выстава, прысвечаная вялікай перамозе літоўскіх войскаў над татарамі пры Сініх Водах у 1362 годзе.

«Шлях Альгерда» – фота-выстава, прысвечаная вялікай перамозе літоўскіх войскаў над татарамі пры Сініх Водах у 1362 годзе, – адчынілася ў Менску. Як апавёў «Радыё Рацыя» мастак Мікола Купава:

– Тэма Альгерда невычэрпная. Гэта той магніт, які заўсёды працуе дзеля мастакоў, каб адлюстраваць свае тэмы ў гэтай вялікай тэме. Мы раз на пяць гадоў робім такія выставы, прысвечаныя гэтай падзеі. У бацькі Альгерда атрымалася аб'яднаць усе этнічныя беларускія землі ў адной дзяржаве – ад Буга да Дняпра і Сожа, ад Прыпяці да Віліі. А Альгерд павялічыў гэтую дзяржаву ў два разы.

У выніку перамогі на Сініх Водах літоўскія войскі вызвалілі Украіну ад татарскай арды, яна ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што вызначыла яе еўрапейскі вектар развіцця на наступныя стагоддзі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках