29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Адзінай Расеі» абвесцілі пра вычарпанне рэсурсаў пенсійнай сістэмы

19
У «Адзінай Расеі» абвесцілі пра вычарпанне рэсурсаў пенсійнай сістэмы
ФОТА: VK.COM/RKRP_NSK

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў звярнуцца да досведу «пенсійнай рэформы» Лукашэнкі.

Рэсурсы пенсійнай сістэмы вычарпаныя, і яна не можа застацца такой, як цяпер, заявіў першы намеснік кіраўніка фракцыі адзінаросаў у Дзярждуме РФ Андрэй Ісаеў на пасяджэнні прэзідыума генрады «Адзінай Расеі» ў сераду, паведамляе rbc.ru.

«На сёння мы канстатуем, што рэсурсы сістэмы вычарпаныя, – сказаў Ісаеў. – Так, як ёсць, застацца не можа. Пры захаванні цяперашняй сістэмы, паводле нашых разлікаў, да 2026 годзе будзе страчаная прыкладна траціна пакупніцкай здольнасці пенсіі».

«Хацеў бы звярнуцца да калег, якія супраць пенсійнай рэформы: “А ці ёсць у гэтай зале людзі, якія мяркуюць, што ў пенсійнай сістэме мяняць нічога не трэба?” Такіх людзей, відавочна, няма», – прадоўжыў дэпутат.

Ісаеў прапанаваў звярнуцца да досведу былых саюзных рэспублік, «паколькі мы выйшлі з адной краіны»: «З 15 саюзных рэспублік у 13 прынятая пастанова пра павышэнне пенсійнага ўзросту. Не прынялі пастановы толькі Расея і Узбекістан».

Шпаргалка для ўрада: як у свеце рэфармавалі пенсійную сістэму

Таксама ён аспрэчыў сцвярджэнні, што да гэтага публічна не гаварылася пра неабходнасць павышаць пенсійны ўзрост: «У 1995 годзе была прынятая пастанова ўрада пра неабходнасць павышаць пенсійны ўзрост», – заявіў Ісаеў.

14 чэрвеня кіраўнік урада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў абвесціў пра намер уладаў паэтапна павысіць узрост выхаду на пенсію, устанавіўшы яго на ўзроўні 65 гадоў для мужчынаў (цяпер 60 гадоў) і 63 гады для жанчынаў (цяпер 55 гадоў). 16 чэрвеня законапраект пра павышэнне пенсійнага ўзросту быў унесены ў Дзярждуму.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках