28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Боне ўручылі прэмію Барыса Нямцова за смеласць

У Боне ўручылі прэмію Барыса Нямцова за смеласць
ФОТА: DW

Фонд імя палітыка трэці год прысуджае прэмію за адстойванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Расеі.

У Боне ў сераду, 20 чэрвеня, прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэата прэміі Фонду Барыса Нямцова за смеласць за 2018 год, паведамляе dw.com.

Лаўрэаткай прэміі стала сябра палітбюро федэральнай палітрады дэмакратычнага руху "Салідарнасць" Надзея Міцюшкіна. "Я штораз думаю: а як ён сам (Барыс Нямцоў. – Рэд.) паставіўся б да нашага выбару? Але я дакладна ведаю, што сёння ён усміхаецца", – пракаментаваў выбар лаўрэаткі старшыня рады Фонду Барыса Нямцова Уладзімір Кара-Мурза-малодшы падчас цырымоніі ўзнагароджання.

Надзея Міцюшкіна, шматгадовая паплечніца Нямцова, з 2011 года выступала арганізатаркай розных масавых акцый пратэсту ў Маскве, уключаючы маршы памяці палітыка, забітага 27 лютага 2015 года. Яна – адна з тых актывістаў, якія цягам больш чым трох гадоў падтрымлівалі стыхійна створаны мемарыял на Вялікім Маскварэцкім мосце.

Прэмія прысуджаецца трэці раз

Фонд Барыса Нямцова трэці год прысуджае прэмію за смеласць у адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў у Расеі. Грашовы эквівалент прэміі складае 10 тысячаў еўраў. Папярэднімі яе ўладальнікамі сталі пскоўскі палітык і праваабаронца Леў Шлосберг і расейскі актывіст Ільдар Дадзін.

У 2018 годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, карэльскі гісторык і праваабаронца Юрый Дзмітрыеў, кіраўнік аддзялення "Мемарыялу" ў Чачні Аюб Ціціеў, а таксама адзін з самых маладых каардынатараў прэзідэнцкай кампаніі Навальнага Ягор Чарнюк. Паводле рэгламенту, фіналістаў вызначаюць чытачы "Новай газеты", якія прагаласавалі за свайго кандыдата, а лаўрэата выбірае рада Фонду Нямцова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках