7 траўня 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная рада падтрымала перайменаванне двух абласцей Украіны

7
Вярхоўная рада падтрымала перайменаванне двух абласцей Украіны

У рамках дэкамунізацыі будуць перайменаваныя Днепрапятроўская і Кіраваградская вобласці.

Камітэт Вярхоўнай рады Украіны падтрымаў прапанову перайменаваць Днепрапятроўскую і Кіраваградзкую вобласці ў межах кампаніі па дэкамунізацыі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскага Інстытута нацыянальнай памяці.

«Камітэт пытанняў дзяржаўнага будаўніцтва, рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання ВРУ падтрымаў прапанову перайменаваць Днепрапятроўскую вобласць у Січэслаўськую, а Кіраваградзкую ў Крапіўніцкую - прыводзяцца словы кіраўніка інстытута Уладзіміра Вятровіча.

У траўні 2015 года ва Украіне быў прыняты закон «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага таталітарных рэжымаў». У 2016 годзе ў рамках выканання гэтага закона было дэмантавана 2389 помнікаў. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці паведамляў, што былі перайменаваны 32 гарады і 955 іншых населеных пунктаў, а таксама 52 тысячы вуліц, якія насілі імёны партыйных і дзяржаўных дзеячаў часоў СССР.

У траўні 2018 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў краіне ў рамках праграмы дэкамунізацыі знесена 1,5 тысячы помнікаў Леніну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках