29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NaviBand выпусцілі «сумленнае відэа» пра маладосць

2
NaviBand выпусцілі «сумленнае відэа» пра маладосць

Музыкі запісалі новы кліп на песню «Маладосць у кішэні»: пра сяброўства, каханне і ўзрост.

Леташнія ўдзельнікі Еўравізіі, гурт NaviBand, выпусцілі новы кліп на песню «Маладосць у кішэні» – лёгкае і вясёлае відэа пра сяброўства, каханне і ўзрост. Упершыню ў творчасці гурта гучаць гучныя гітары, а сам кліп, паводле словаў музыкаў, атрымаўся максімальна сумленным і бескампрамісным, піша onliner.by.

– «Маладосць у кішэні» нарадзілася пасля таго, як год таму не стала майго сябра. Эмоцыі ператварыліся ў песню, у якой захацелася сказаць, што жыццё бывае розным, але ніколі нельга забывацца, што яно прыгожае. Вакол нас цэлы свет, мы павінны шанаваць адно аднаго, не баяцца парушаць штодзённасць, не забывацца, што маладосць у нас у кішэні, – апавядае Арцём Лук'яненка.

Рэжысёрам кліпа выступіў прадусар гурта Аляксандр Табольскі, які ўжо працаваў над відэа «Гiсторыя майго жыцця» і «А дзе жывеш ты?».

– Максімальна сумленна, натуральна і без кампрамісаў – прыкладна такога дэвізу мы прытрымліваліся як пры запісе песні, так і пры здымцы кліпа, – апавядае Аляксандр. – Спадзяемся, у нас атрымалася, і кожны хоць трошкі пазнае сябе ў гэтай гісторыі, а песня дапаможа знайсці ў сабе сілы ў цяжкі час і матывацыю імкнуцца да новых вяршыняў незалежна ад вонкавых абставінаў.

Гурт правядзе адкрытую прэзентацыю сінгла «Маладосць у кішэні» бясплатным вулічным канцэртам у Верхнім Горадзе ўжо ў гэтую суботу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках