29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаніслаў Шушкевіч: Уезд для беларусаў у Еўропу мог бы быць вольным

7
Cтаніслаў Шушкевіч: Уезд для беларусаў у Еўропу мог бы быць вольным
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Ёсць шмат пытанняў да ўладаў.

Сёння Рада Еўразвязу ўхваліла змены ў Шэнгенскі кодэкс, прапанаваныя Еўракамісіяй у сакавіку. Змены, прапанаваныя Еўракамісіяй, мяркуюць павелічэнне кошту візаў з 60 да 80 еўраў.

Магчымае павелічэнне візавага збору ніяк не закране трэція краіны, якія дасягнулі пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ. Яно сярод іншага вызначае больш нізкія візавыя зборы. Да прыкладу, азербайджанцы, армяне і расейцы ўжо плацяць за «шэнген» 35 еўраў. Украінцы зусім перасякаюць межы ЕЗ без штампу ў пашпарце.

Чаму беларусы вымушаныя пераадольваць такія цяжкасці на ўездзе ў ЕЗ і ці магло быць інакш – сайт Charter97.org задаў гэтае пытанне першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу.

– Вельмі шкада, што маладыя беларусы будуць пазбаўленыя магчымасці наведваць краіны ЕЗ. 80 еўраў для беларусаў – вельмі вялікія грошы. А гэта вельмі важна, каб беларусы наведвалі краіны Шэнгена. Я вельмі абураны, што ЕЗ ідзе на такі крок.

З іншага боку – Беларусь не падпісвае дакументаў пра спрошчаны візавы рэжым з Польшчай і іншымі краінамі ЕЗ.

На досвітку беларускай незалежнасці Еўразвяз яшчэ не існаваў у такім выглядзе, у якім ён існуе цяпер. Мы думалі пра тое, што будзе на тэрыторыі былога СССР.

Існаваў вельмі важны пункт: «адкрытыя межы для людзей і інфармацыі». Гэта было важна, бо тады не існавала інтэрнэту.

Я думаю, што калі б гэтых прынцыпаў прытрымліваліся і далей – уезд для беларусаў у Еўропу мог бы быць вольным. Ёсць шмат пытанняў да беларускіх уладаў, якія не хочуць падпісваць спрошчаны візавы рэжым нават з Польшчай, якая хацела б пайсці на такі крок.

Я выступаю за спрашчэнне ўсіх межаў, але беларусы вымушаныя пакутаваць праз пракамуністычныя і прарасейскія выхадкі ўлады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках