26 красавiка 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Крымскім мосце адбылася аварыя

5
На Крымскім мосце адбылася аварыя

Аварыя адбылася за кіламетр пасля ўезду на мост з боку Таманскага паўвострава РФ.

На Крымскім мосце, якім акупанты злучылі анэксаваны паўвостраў з мацерыковай часткай Расеі праз Керчанскі праліў, адбылося першае дарожна-транспартнае здарэнне пасля ягонага адкрыцця 15 траўня.

Пра гэта паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на прэс-службу ФКУ Упрдор "Тамань"

Аварыя адбылася ўдзень за кіламетр пасля ўезду на мост з боку Таманскага паўвострава РФ. Як адзначаецца, легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам, у выніку інцыдэнту пацярпелых няма.

Абмежаванні ў руху не ўводзіліся. Удзельнікі аформілі пратакол аб ДТЗ у спрошчанай форме, – апавялі ў прэс-службе.

Ва ўстанове дадалі, што найбольш распаўсюджанымі парушэннямі правілаў дарожнага руху на Крымскім мосце з'яўляюцца перавышэнне хуткасці і прыпынкі на ім, якія забароненыя.

Акрамя таго, адзначаецца, што за травень тэхнікі эвакуявалі з моста 17 аўтамабіляў, большасць з якіх – з прычыны паломак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках