19 красавiка 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вынайшлі дыету для падаўжэння жыцця

1
Навукоўцы вынайшлі дыету для падаўжэння жыцця

Канадскія навукоўцы пратэставалі дыету на пладовых мушках.

Навукоўцы з канадскага Універсітэта Макгіла апублікавалі даследаванне, у якім апавялі пра дзейсны спосаб падаўжэння жыцця, паведамляе Eurek Alert.

Паводле словаў спецыялістаў, дадаткі ў штодзённы рацыён харчавання дапамогуць запаволіць старэнне. Напрыклад, эксперты прапануюць рэгулярна прымаць прабіётыкі і раслінныя дадаткі.

Каб прыйсці да гэтай высновы, даследчыкі правялі эксперымент на пладовых мушках, у рацыён якіх увялі камбінацыю прабіётыку і прэбіётыку – сімбіётык, а таксама раслінную сумесь – трыфал. У выніку кузуркі, якія атрымлівалі дадатковае харчаванне, пражылі на 26 дзён даўжэй за сваіх суродзічаў.

Адзначаецца, што ў паддоследных мушак было таксама заўважанае зніжэнне прыкметаў старэння ў выніку змены балансу бактэрый у кішэчніку.

Нягледзячы на тое, што, паводле словаў навукоўцаў, на людзей гэта будзе ствараць не такі значны эфект, дыета, якая ўключае ў сябе трыфал разам з прабіётыкамі, спрыяе падаўжэнню жыцця і паляпшэнню агульнага самаадчування.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках