24 красавiка 2024, Серада, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ратавальнікі дасталі шчанюка з застылага бітуму

7
Берасцейскія ратавальнікі дасталі шчанюка з застылага бітуму

А валанцёры адмылі і вылечылі.

Берасцейскія ратавальнікі дасталі шчанюка з застылага бітуму, паведамілі БелТА ў МНС.

«Раніцай 31 траўня ў пажарную аварыйна-выратавальную частку №5 Берасцейскага РАНС, якая знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”, патэлефанавалі з суседняй арганізацыі і сказалі, што чуюць, як непадалёк скуголіць сабака.

Нешта з ім адбылося. На месца выехалі ратавальнікі і каля ўзлётнай паласы аэрапорта знайшлі шчанюка, які захрас у смале», – растлумачылі ва ўстанове. Супрацоўнікі МНС ўзяліся за справу і сталі выцягваць няшчаснага шчанюка.

«Праблема была ў тым, што пасля халоднай ночы па гэтым бітуме можна было хадзіць. Ён быў цвёрды, як асфальт. А яшчэ пад шчанюком была яма. Яму пашанцавала, што пыса ляжала на плыткім адрэзку. Яшчэ пара гадзінаў, і яго зацягнула б яшчэ глыбей», – пракаментаваў тое, што адбылося, кіраўнік 1-й дзяжурнай змены Міраслаў Давідчык. Выратавальнікі працавалі гадзіну. З дапамогай шанцавага інструменту яны здолелі дастаць шчанюка. Аднак ён не мог паварушыцца і быў знясілены. Яго неабходна было адмыць.

«Ніхто з тых, хто гэта ўбачыў, не ўзяў на сябе адказнасць за яго выратаванне, бо было незразумела, як яму можна дапамагчы. Пажарныя забралі яго да сябе ў частку, а адтуль звязаліся з валанцёрамі арганізацыі “Дабрыня ў Берасці”.

Валанцёры адгукнуліся на просьбу аб дапамозе і прымчаліся да ратавальнікаў. Неўзабаве яны даставілі шчанюка ў ветклініку, дзе час на выратаванне ішоў на хвіліны. Пацярпелага сабаку было вельмі цяжка ачысціць.

Валанцёры заклікалі жыхароў горада дапамагчы з выратаваннем шчанюка. Яго адціралі сланечнікавым алеем, але вольных рук было мала. У шчанюка была моцная інтаксікацыя праз смаляную корку. Больш за тое, ягоны стан быў блізкі да крытычнага – ён быў цалкам абязводжаны, у яго былі зламаныя лапкі і хвост. За ягонае жыццё змагаліся практычна цэлы дзень», – апавялі ў МНС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках