19 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі «другі мозг» у арганізме чалавека

9
Навукоўцы знайшлі «другі мозг» у арганізме чалавека

Адкрыццё зрабілі навукоўцы з Аўстраліі.

У чалавечым арганізме знаходзіцца "другі мозг", які размяшчаецца ў кішэчніку, і аўстралійскія навукоўцы змаглі зразумець прынцып ягонай працы, піша Science Alert .

Энтэральная (кішачная – рэд.) нервовая сістэма (ЭНС) складаецца з многіх мільёнаў нейронаў, якія рэгулююць працу страўнікава-кішачнага тракту. Гэтая сістэма перыферыйная і працуе аўтаномна ад цэнтральнай (ЦНС), якая складаецца з мозгу і спіннога мозгу.

"Гэта на самай справе сам сабе мозг", – заявіў прафесар Універсітэта Фліндэрса Нік Спэнсэр, дадаўшы, што ЭНС можна назваць і "першым мозгам", паколькі гэтая сістэма з'явілася раней за ЦНС у ходзе эвалюцыі.

Паводле звестак навукоўцаў, унікальная асаблівасць страўнікава-кішачнага тракту заключаецца ў тым, што ён з'яўляецца адзіным унутраным органам з уласнай нервовай сістэмай, якая можа цалкам функцыянаваць незалежна ад галаўнога мозгу і спіннога мозгу.

Спецыялісты прааналізавалі электрычныя імпульсы ў нейронах тоўстай кішкі мышэй і высветлілі, што ЭНС сінхронна задзейнічае ўзбуджальныя і тармазныя нейроны, якія правакуюць скарачэнне цягліцаў у кішэчніку.

Як сцвярджаюць аўтары даследавання, раней навуцы было невядома, што мільёны клетак ЭНС адначасова генеруюць электрычныя імпульсы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках