19 красавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі рэжысёраў, якія здымаюць толькі паспяховыя фільмы

3
Экспэрты назвалі рэжысёраў, якія здымаюць толькі паспяховыя фільмы
ДЖЭЙ ДЖЭЙ АБРАМС
ФОТА: GETTY IMAGES

За ўсю сваю кар'еру гэтыя рэжысёры не знялі ніводнага дрэннага фільма.

Усяго пару месяцаў таму партал Business Insider склаў рэйтынг найгоршых фільмаў, знятых паспяховымі рэжысёрамі. Выданне грунтавалася на ацэнках агрэгатара рэцэнзій Rotten Tomatoes. А на днях партал Metacritic апублікаваў свой спіс рэжысёраў, якія не знялі ніводнай дрэннай стужкі за ўсю сваю кар'еру, піша segodnya.ua.

Пад увагу аўтараў пераліку прымаліся толькі тыя фільмы, якія былі знятыя пасля 1980 года. Лідарам стаў рэжысёр Джэй Джэй Абрамс, вядомы паводле фільмаў «Місія невыканальная 3», двум «Стартрэкам» і падлеткаваму фэнтазі «Супер 8». Пасля яго ідуць Пол Томас Андэрсан («Зданевая нітка», «Нафта» і «Ноч у стылі бугі») і Уэс Андэрсан («Каралеўства поўнага месяца» і «Гатэль «Гранд Будапешт»).

У ТОП-10 таксама ўвайшлі Жак Адзіяр («Прарок»), Рамін Бахрані («Усякім коштам»), Ной Баўмбах («Гісторыі сям'і Майровіц»), Пон Чжун Хо («Окча»), Эндру Буджальскі («Вынікі»), Нуры Більге Джэйлан («Аднойчы ў Анатоліі») і Сафія Копала («Фатальная спакуса»).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках