24 красавiка 2024, Серада, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўравізію-2019» могуць перанесці з Ізраіля ў Аўстрыю

«Еўравізію-2019» могуць перанесці з Ізраіля ў Аўстрыю

Еўрапейскі саюз вяшчання разглядае перадачу правоў на правядзенне Аўстрыі.

Праз месяц пасля перамогі прадстаўніцы Ізраіля Неты на «Еўравізіі-2018», арганізатары ўжо сутыкнуліся з праблемамі што да правядзення конкурсу ў наступным годзе, паведамляе «Новое время».

Як піша ESC Today, дыскусіі аб горадзе, які прымае «Еўравізію-2019», прадаўжаюцца. Хоць адразу ж пасля перамогі прадстаўнік Ізраілю заявіў, што песенны конкурс пройдзе ў Ерусаліме.

На мінулым тыдні стала вядома, што за права прымаць «Еўравізію» будуць змагацца чатыры ізраільскія гарады.

Аднак, паводле інфармацыі кіраўніка аддзела прадакшн «Еўравізіі» 1999 Арале Гольдфінгер, нягледзячы на падрыхтоўку Ізраіля, абмяркоўваецца магчымасць змены краіны-гаспадыні конкурсу.

У нядаўнім інтэрв'ю Голдфінгер заявіў, што чуў пра тое, што Еўрапейскі саюз вяшчання (EBU) разглядае перадачу правоў на правядзенне краіне, якая заняла трэцяе месца на «Еўравізіі-2018» - Аўстрыі.

Ён растлумачыў, што прычынамі такой пастановы з'яўляюцца заявы палітычных асоб Ізраіля. Напрыклад, міністр культуры і спорту Ізраіля Міры Рэгеў запатрабавала ад арганізатараў конкурсу ўзгаднення трансляцыі з прадстаўнікамі ўлады, што не задавальняе EBU.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках