29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы за карупцыю экс-кіраўнік Ленінскага раёна Менска выйшаў на волю

22
Затрыманы за карупцыю экс-кіраўнік Ленінскага раёна Менска выйшаў на волю
ВАЛЕРЫЙ КУЛЕШ
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Валерый Кулеш быў затрыманы ў ліпені 2016 года.

Былы кіраўнік Ленінскага раёна Валерый Кулеш, якога затрымалі летам 2016 года і які напісаў на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні, выйшаў на волю. Пра гэта tut.by апавялі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.

– Ужо 2-3 месяцы, як Кулеш выйшаў [на свабоду]. Але ён у пустэльніцтве, ні з кім на сувязь не выходзіць, – кажа суразмоўца партала. Яшчэ адзін чалавек апавядае, што бачыў экс-чыноўніка ў горадзе некалькі месяцаў таму.

У пачатку ліпеня 2016 года сілавікі затрымалі былога кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Менска паводле падазрэння ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, што ўваходзіць у спіс карупцыйных злачынстваў.

У кастрычніку 2017 году старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што крымінальная справа ў дачыненні да Кулеша перададзеная пракурору яшчэ ў траўні 2017 года. Але суд так і не адбыўся: экс-чыноўнік на той момант звярнуўся да Лукашэнкі з хадайніцтвам аб памілаванні. Гэта значыць, што ён прызнаў сваю віну і кампенсаваў шкоду.

За што быў асуджаны Кулеш?

Паводле версіі праваахоўнікаў, чыноўнік перавысіў службовыя паўнамоцтвы з асабістай і карыслівай зацікаўленасці пры выкананні функцыяў у размеркаванні, раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржмаёмасці. Кулешу таксама інкрымінавалі прадастаўленне прэферэнцый падкантрольным арганізацыям на правядзенне падрадных працаў на тэрыторыі Ленінскага раёна.

Акрамя таго, паводле версіі праваахоўнікаў, супрацоўнікі курыраваных ім прадпрыемстваў бясплатна працавалі на будоўлі загараднага дома чыноўніка. Тэлеканал СТВ паведамляе, перавышэнне службовых паўнамоцтваў вынікавала прычыненне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Ленінскага раёна.

Кулеша прызначылі кіраўніком Ленінскага раёна ў снежні 2009 года. Да гэтага ён узначальваў «Менскзеленбуд». Цяпер яму 51 год.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках