4 траўня 2024, Субота, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрэчка ва ўрадзе Нямеччыны: сацыял-дэмакраты патрабуюць правесці саміт кааліцыі

1
Спрэчка ва ўрадзе Нямеччыны: сацыял-дэмакраты патрабуюць правесці саміт кааліцыі

Сустрэча лідараў палітычных сілаў у Нямеччыне можа адбыцца да саміту ЕЗ, які пройдзе 28-29 чэрвеня.

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ) Андрэа Налес заклікала партнёраў кааліцыі правесці сустрэчу лідараў палітычных сілаў яшчэ да саміту ЕЗ 28-29 чэрвеня праз канфлікт паміж канцлеркай Ангелай Мэркель і міністрам унутраных спраў Хорстам Зеехоферам.

Пра гэта піша eurointegration.com cа спасылкай на Deutsche Welle.

«Гэты канфлікт нанёс шкоду аўтарытэту палітыкі ў Нямеччыне і перш за ўсё аўтарытэту Нямеччыны ў Еўропе», - заявіла Налес у Бэрліне ў панядзелак, 18 чэрвеня, цытуе агенцтва dpa.

Такая сустрэча кіраўнікоў кааліцыйных партый стала б першай за амаль 100 дзён новага ўрада ФРГ.

Налес падкрэсліла, што і кампрамісныя рашэнні паміж ХДС і ХСС, і намер лідара ХСС Зеехофера пры адсутнасці еўрапейскага развязання ўвесці аўтаматычную адмову на мяжы шукальнікам прытулку, якія ўжо зарэгістраваны ў іншых краінах ЕЗ, могуць быць заблакаваныя СДПГ.

«Я магу тут толькі сказаць, што згода паміж ХДС і ХСС не азначае аўтаматычнага падтрымання такой дамоўленасці з боку СДПГ», - перасцерагла Налес.

Прэзідыум СДПГ мае намер увечары 18 чэрвеня абмеркаваць уласны план развязання сітуацыі з уцекачамі. Як піша dpa, у аснове прапановы сацыял-дэмакратаў ляжаць паскарэнні апрацоўкі заяў на атрыманне прытулку тых, хто прыбыў з так званых «бяспечных краін паходжання», гэта значыць шукальнікаў прытулку, якім можна паскорана даць абгрунтаваную адмову.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках