19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук друкаваў фальшывыя 50-рублёвыя банкноты

5
Мянчук друкаваў фальшывыя 50-рублёвыя банкноты

Мянчук расплаціўся фальшывымі грашыма на рынку.

34-гадовы жыхар сталіцы 14 чэрвеня на рынку «Тутэйшы» збыў падробленую купюру наміналам 50 рублёў. Жанчына-прадавец папрасіла дапамогу ў размене прадстаўніка адміністрацыі, які праходзіў міма разам з міліцыянтам. Сапраўднасць выклікала падазрэнне, і мужчына быў затрыманы для разбору. Пры гэтым ён паспрабаваў выкінуць яшчэ 4 аналагічныя купюры. Таксама пры сабе ў яго была выяўленая купюра 50 рублёў з ідэнтычным серыйным нумарам, паведамляе прэс-служба СК.

Экспертыза паказала, што грашовы білет, якім расплаціўся мужчына, - падробка. Пры аглядзе дома падазраванага канфіскавана шматфункцыянальная прылада для друку і іншая кампутарная тэхніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках