19 красавiка 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Воршу заехала калона бронетэхнікі РФ з сімволікай «АРДЛА»

62
Відэафакт: У Воршу заехала калона бронетэхнікі РФ з сімволікай «АРДЛА»

Міліцыя не толькі не штрафавала за незарэгістраваную сімволіку, але і расчышчала дарогу перад калонай.

Бронепрабег расейскай бронетэхнікі «Дарога Мужнасці» сёлета выглядаў больш агрэсіўна, чым летась. Калона прайшла па цэнтральнай вуліцы Леніна да помніка «Кацюшы», а адтуль да калегіума езуітаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

У калоне тэхнікі ехалі сучасныя джыпы з сімволікай «ДНР», «ЛНР» і надпісамі «Наваросія мы з вамі».

Міліцыя не толькі не штрафавала за незарэгістраваную сімволіку, але і расчышчала дарогу перад калонай.

Жанчына каля джыпа крычала: «Вы ж беларусы ў вас жа таксама ёсць патрыятызм» і «Прыязджайце да нас у Саратаў!».

Пасля плошчы тэхніка накіравалася ў Пішчалава, адкуль «Кацюша» дала свой першы залп па Воршы ў 1941 годзе, пасля калона паедзе на Менск, а адтуль у Берасце.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках