26 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» затрымала рэйс на сем гадзін і «карміла» пасажыраў абяцаннямі

6
«Белавія» затрымала рэйс на сем гадзін і «карміла» пасажыраў абяцаннямі

Пасажырам кожныя паўгадзіны абяцалі вылецець.

У нядзелю, 18 чэрвеня, у «Менск-2» затрымалі вылет самалёта «Белавія» з тэхнічных прычын. І не на нейкіх паўгадзіны - паляцець у Тбілісі пасажыры павінны былі а 22.50, а ў выніку вылецелі толькі напачатку сёмай, піша kp.by. Гэта значыць рэйс затрыманы больш, чым на сем гадзін, пасажыры ўсю ноч не спалі ў чаканні пасадкі, а кампанія быццам бы і ні пры чым.

«Мы ўжо селі ў самалёт, ад'ехалі, але тут паведамілі, што ёсць тэхнічныя непаладкі. Адвезлі назад у аэрапорт. Са слоў сцюардэсы, вылецець мы павінны былі праз гадзіну. Аднак праз гадзіну нам сказалі, што трэба пачакаць яшчэ паўгадзіны, потым зноў паўгадзіны, і яшчэ паўгадзіны... У выніку ніхто не мог заснуць, чакаючы, што вось-вось будзе самалёт, - распавёў мянчук Андрэй. - Людзі сталі абурацца, патэлефанавалі ў авіякампанію. Да нас выйшаў пілот і яшчэ адзін супрацоўнік «Белавія», якія параілі нам скардзіцца ў галоўны офіс авіякампаніі. Але хто ўначы туды паедзе?»

ЛЮДЗІ НЕ МАГЛІ ЗАСНУЦЬ У АЭРАПОРЦЕ, БАЮЧЫСЯ, ШТО ПРАПУСЦЯЦЬ СВОЙ РЭЙС
ФОТА: АНДРЭЙ БАЛАГАНСКІ
ПАЎНАВАРТАСНУЮ ВЯЧЭРУ ПАСАЖЫРАМ ПАДАЛІ НЕ АДРАЗУ
ФОТА: АНДРЭЙ БАЛАГАНСКІ

Пасажыры напісалі калектыўную скаргу ў авіякампанію. У сваёй заяве запатрабавалі кампенсаваць кошт квіткоў, выплаціць маральную кампенсацыю і аплаціць выдаткі, якія яны панеслі праз затрымку рэйса.

ПЕРАПОЎНЕНЫЯ СМЕТНІЦЫ Ў АЭРАПОРЦЕ...
ФОТА: АНДРЭЙ БАЛАГАНСКІ

Што сказалі ў «Белавія»

«Вылет па маршруце «Менск-Тбілісі» быў затрыманы з тэхнічных прычын, - распавялі ў прэс-службе авіякампаніі. - Аператыўна даць другі самалёт для вылету не ўдалося праз загружанасць флоту і паветраных трас. Але пасажырам падчас чакання было выдадзенае харчаванне і напоі». На пытанне пра кампенсацыю прадстаўнік авіякампаніі адказала ўнікліва, маўляў, напісаць могуць усё што заўгодна, а адкажуць пасажырам у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам.

Але што ж кажа закон?

На сайце «Белавія» ніякай інфармацыі аб кампенсацыі ці хаця б пра абавязанні кампаніі ў выпадку затрымкі або скасавання рэйсаў мы не знайшлі. Можа, яны недзе і ёсць, але простаму пасажыру, які хоча азнаёміцца са сваімі правамі да куплі квітка, адшукаць іх будзе дакладна нялёгка.

Але ў Беларусі дзейнічае Пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2009 №70 «Аб зацвярджэнні Авіяцыйных правілаў паветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў», у якім ёсць пункт 125. Працытуем яго:

«125. Пры перапынку ў перавозцы на віну перавозчыка, а таксама ў выпадку затрымкі рэйса, скасавання рэйса з прычыны неспрыяльных метэаралагічных умоў, з тэхнічных і іншых прычын, змены маршруту перавозкі перавозчык абавязаны арганізаваць для пасажыраў у пунктах адпраўлення і ў прамежкавых пунктах наступныя паслугі:

выдаванне пакояў маці і дзіцяці пасажыру з дзіцем ва ўзросце да сямі гадоў;

адзін тэлефонны званок (да 2 хвілін) або адно паведамленне па электроннай пошце пры чаканні адпраўлення рэйса больш за дзве гадзіны;

забеспячэнне ахаладжальнымі напоямі пры чаканні адпраўлення рэйса больш за дзве гадзіны;

забеспячэнне харчаваннем пры чаканні адпраўлення рэйса больш за тры гадзіны ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі перавозчыка і далей кожныя шэсць гадзін у дзённы час і кожныя восем гадзін - у начны час;

размяшчэнне ў гатэлі пры чаканні вылету рэйса больш за восем гадзін у дзённы час і больш за шэсць гадзін - у начны час;

дастаўка транспартам ад аэрапорта да гатэля і назад у тых выпадках, калі гатэль выдаецца без спагнання дадатковай платы;

арганізацыя захоўвання багажу.

Паслугі, названыя ў гэтым пункце, выдаюцца пасажырам без збірання дадатковай платы».

У сітуацыі, якая ўзнікла нас больш за ўсё цікавіць пытанне з гатэлямі. Нагадаем, пасажыры правялі ў аэрапорце больш за сем гадзін у чаканні вылету - і гэта ў начны час. У той жа час пры затрымцы больш за шэсць гадзін авіякампанія была абавязаная даць ім гатэль, а не прымушаць мучыцца ў зале чакання. Замест гэтага «Белавія» проста корміць людзей абяцаннямі «праз паўгадзіны дакладна вылецім». То бок, калі з аднаго боку абяцанні і начная праца персаналу, які распавядае казкі, а з другога - трансфер пасажыраў і аплата гатэля (прытым нельга сяліць разам незнаёмцаў), відаць ну проста вельмі відавочная матэрыяльная выгада ў непрадастаўленні адразу дакладнай і поўнай інфармацыі.

- яно законнае і абгрунтаванае. Да таго ж незразумела, колькі адпачываў пілот, які выходзіў уначы да пасажыраў, перад вылетам. Так, можа быць, кагосьці ён і супакоіў, але калі чалавек планаваў ляцець увечары, а ў выніку сеў за штурвал раніцай і пры гэтым бегаў усю ноч па справах авіякампаніі - ён наўрад ці быў поўны сіл і энэргіі.

У Еўразвязе ёсць выдатны рэгламент, згодна з якім усе пасажыры могуць разлічваць на кампенсацыю ад 250 да 600 еўраў у выпадку затрымкі больш за тры гадзіны або скасавання рэйса. Для гэтага трэба альбо ляцець авіякампаніяй, зарэгістраванай у ЕЗ, альбо проста вылятаць з любой краіны ЕЗ. На жаль, у Беларусі гэта не працуе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках