Лукашэнка звольніў намесніка Вакульчыка і кіраўніка КДБ Віцебскай вобласці
14- 18.06.2018, 19:21
- 21,838
Ігар Бусько і Сяргей Феактыстаў звольненыя з вайсковай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення.
Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Ігар Бусько і начальнік упраўлення КДБ Віцебскай вобласці Сяргей Феактыстаў звольненыя з пасадаў.
Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 18 чэрвеня. Пра гэта паведаміла прэс-служба дыктатара.
Генерал-маёр Ігар Бусько і генерал-маёр Сяргей Феактыстаў звольненыя з вайсковай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення, гаворыцца ў паведамленні.
Ігар Бусько быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ у красавіку 2013 года. Дагэтуль ён узначальваў Берасцейскі абласны КДБ.
Сяргей Феактыстаў узначальваў упраўленне КДБ Віцебскай вобласці з лютага 2014.