25 красавiка 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за Арбузавым: Яшчэ аднаму супрацоўніку Fenox змянілі меру стрымання

3
Услед за Арбузавым: Яшчэ аднаму супрацоўніку Fenox змянілі меру стрымання
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА КАМПАНІІ

Мера стрымання яму змененая таксама пад «асабістую паруку».

Яшчэ адзін супрацоўнік кампаніі Fenox Global Group, намеснік гендырэктара Яўген Жылінскі, выйшаў на волю. Як паведамілі tut.by на прадпрыемстве, мера стрымання яму змененая таксама пад асабістую паруку.

Жылінскі быў затрыманы разам з Арбузавым у красавіку 2017-га.

Як раней паведамлялася, старшыня савета дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталь Арбузаў выйшаў на свабоду 12 траўня, правёўшы за кратамі больш за год.

Паводле інфармацыі журналістаў, за Арбузава паручыўся адзін буйны чыноўнік і адзін бізнэсовец. Асабістую паруку мае на ўвазе, што некалькі асоб далі пісьмовыя абавязанні аб тым, што той, за каго паручыліся, знаходзячыся на волі, не схаваецца ад следства і суда, не будзе перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яго судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.

У зняволенні застаецца яшчэ адзін супрацоўнік Fenox.

Як раней паведамлялася, у красавіку 2017 году Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю сумесна з Дэпартаментам фінансавага маніторынгу КДК «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць старшыні савета дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава і шэрагу службовых асоб беларускіх суб'ектаў гаспадарання».

У выніку вясной яго асноўныя вытворчыя прадпрыемствы апынуліся на мяжы закрыцця.

Затрыманы больш за год таму Арбузаў падазраецца ў ажыццяўленні з 2010 года супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з ухіленнем ад выплаты падаткаў, а таксама неправамерным атрыманнем з бюджэту ПДВ. Між іншым, паведамляў КДК, падкантрольныя яму беларускія прадпрыемствы, па-першае, завышалі ў разы кошт імпартаванай прадукцыі, што дазваляла ім павялічваць выдаткі і памяншаць падаткаабкладаемую базу для выплаты падаткаў. У выніку прадпрыемствы групы «незаконна зводзілі да мінімуму суму падаткаў, што выплачвалася імі, фактычна пералічваючы ў бюджэт толькі падаходны падатак і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва з заробкаў сваіх работнікаў», работнікі таксама атрымлівалі заробак «у канвертах», высвятліў КДК.

Паводле звестак ДФР, сума нявыплаты падаткаў дасягае блізу 80 млн рублёў. Крымінальныя справы былі распачатыя паводле ч. 1-4 артыкула 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса, а таксама на падставе частак 1 і 2 артыкула 243 (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК.

Арбузаў да затрымання быў №11 у топ-200 самых уплывовых беларускіх бізноўцаў паводле версіі «Ежедневника», з'яўляецца старшынёй савета дырэктараў Fenox Global Group, старшынёй савета дырэктараў Fenox Venture Capital. У холдынг Fenox уваходзяць, між іншым, Fenox Automative Сomponents (вытворчасць і распаўсюджванне аўтакампанентаў), Fenox Retail (сетка харчовых крамаў Preston), Fenox Construction (інвестыцыі ў нерухомасць).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках